Вольга Лойка / Еўрарадыё
Лукашэнка, па яго ж словах, нічога ў амерыканцаў не прасіў адносна зняцця санкцый за вызваленне 250 палітвязняў — тыя самастойна гэта зрабілі. Па выніках перамоў 19 сакавіка спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам і генералам Церцелем стала вядома, што ЗША здымуць санкцыйныя абмежаваннні з “Белінвестбанка”, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў. Апроч таго, як заяўляецца, з усіх санкцыйных спісаў выкрэсліваюцца Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій”. Са спісаў яны, можа, і выкрэсліваюцца, але, як заявіў прэзідэнт Літвы Наўседа, санкцыі ЕС у дачыненні да гэтых і іншых кампаній працягнуць працаваць. А гэта значыць ні пра які транзіт і порт у Клайпедзе казаць не даводзіцца. Не пачуў Еўрасаюз міністра Рыжанкова, хоць той і паехаў ажно да польскай мяжы, каб паспрабаваць да Захаду дакрычацца.
Што для эканомікі Беларусі азначае зняцце санкцый ЗША з пэўных банкаў, і чым мог быць абумоўлены выбар менавіта гэтых фінансавых устаноў? Ці вырашае пытанне з пастаўкамі за мяжу калійных угнаенняў выключэнне з санкцыйных спісаў Беларуськалія і БКК, і чаму Еўропа не спяшаецца ісці насустрач Лукашэнку? Чаму Рыжанкова адправілі на час прыезду Коўла на польскую мяжу, і ці стане працягам дыялогу з ЗША спыненне рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут