Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Лукашэнку паабяцалі запрашэнне ў ЗША і сустрэчу, магчыма, з прэзідэнтам Трампам. Не выключана, што нават у Белым доме. Хаця Лукашэнка ўжо намаляваў сабе і агучыў у рамове са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам гэтую сустрэчу дома ў Трампа, у Фларыдзе. Будзе тое ўсё ці не, нават Коўл прагназуе асцярожна. Але для беларускага грамадства гэта шанец пабачыць на волі ўсіх палітвязняў. Ну, як усіх — як мінімум тых, каго такімі прызналі праваабаронцы і пра каго мы ведаем. Але ж асуджаных і затрыманых па палітычных падставах нашмат больш. Пра кагосьці мы не ведаем, хтосьці са сваіх меркаванняў папрасіў статус палітвязня яму не надаваць, камусьці прысуд пакуль не вынесены. А яшчэ ёсць тэма спынення рэпрэсій, змены рэпрэсіўнага заканадаўства і гэтак далей…
Ці пойдзе рэжым на вызваленне сапраўды ўсіх палітвязняў, і што рабіць з тымі, хто палітвязнем не быў вызнаны з розных прычын? Ці варта лічыць тое, што большасць вызваленых у сакавіку пакінулі ў Беларусі, пачаткам працэсу зніжэння рэпрэсій, і што маецца на ўвазе, калі прадстаўнікі Кааліцыі кажуць пра “спыненне рэпрэсій”? Чаму ЕС не далучаецца да перамоў з рэжымам: перашкаджае Офіс ці ўсё ж досвед стасункаў з Лукашэнкам і нацыянальны інтарэс кожнай з краін Еўрасаюза? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут