За суткі ў многіх раёнах Беларусі выпала палова месячнай нормы ападкаў

26/10/2016 - 08:30

За суткі ў многіх раёнах Беларусі выпала палова месячна нормы ападкаў. У найбольшай ступені непагадзі закранула Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці. Меней ападкаў было ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

У Слуцку выпала 39 мм ападкаў, або 39 м на квадратны метр тэрыторыі (83% кастрычніцкай нормы), у Віцебску — 36 мм (69%), у Валожыне — 36 мм (68%), у Мар’інай Горцы — 34 (71%), у Беразіно — 34 мм (64%), у Бабруйску — 30 мм (63%).

У Мінску было зафіксавана 27 мм ападкаў, або 54% месячнай нормы.

З пачатку кастрычніка ў большасці раёнаў краіны выпала двайная норма ападкаў. Сярод такіх рэкардсменаў Жыткавічы (4,2 месячныя нормы), Мазыр, Брагін (па 3,7), Бабруйск (3,2). У сталіцы выпада 2,4 нормы, перадае БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі