Махоўскі: Удары па дата-цэнтрах "Яндэкса" ствараюць праблемы для эканомікі Беларусі

18/10/2026 - 13:22

Пажар на дата-цэнтры "Яндэкса" пасля атакі дронам / фота з сацсетак

Удары па серверах і дата-цэнтрах расійскіх кампаній, у тым ліку "Яндэкса", ствараюць прамыя збоі ў працы лічбавай інфраструктуры і фінансавых сэрвісаў у Беларусі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё заявіў эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Паводле слоў эксперта, беларускія карыстальнікі ўжо адчулі першыя наступствы атак на расійскую лічбавую інфраструктуру, калі сутыкнуліся з праблемамі пры замове сэрвісаў кшталту "Яндэкс Таксі" і затрымкамі пры правядзенні плацяжоў. Гэта тлумачыцца глыбокай інтэграцыяй беларускага лічбавага і банкаўскага сектараў у расійскія сэрвісы і транзітныя серверы.

Аналізуючы глыбіню залежнасці, Андрэй Махоўскі адзначыў:

"Калі будзе болей гэтых удараў па расійскіх дата-цэнтрах [...] трэба разумець, што беларуская лічбавая эканоміка яна таксама завязана зараз вельмі моцна на Расію. Гэта значыць, што расійскія праблемы будуць і нашымі праблемамі".

Каментуючы выцякаючыя з гэтага рызыкі, Махоўскі сказаў:

"Мы ж зачыняемся ад "дэструктыўнага ўплыву Захаду", таму ў нас застаецца толькі дэструктыўны ўплыў Усходу. А там ён стаў дэструктыўным ужо ў такім абсалютна натуральным сэнсе гэтага слова — у сэнсе яны [дата-цэнтры "Яндэкса"] гараць".

Такім чынам, уразлівасць расійскай лічбавай эканомікі становіцца прамым фактарам рызыкі для стабільнасці беларускага анлайн-сектара і плацежных сістэм, заключыў эканамічны аглядальнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі