Цэны на кватэры ў Мінску спыніліся. Што раіць эксперт прадаўцам і пакупнікам

18/10/2026 - 14:33

"Мінск-Свет" / LookByMedia

У верасні 2026 года рост цэн на кватэры ў Мінску упершыню за доўгі час спыніўся, канстатуе аналітык Андрэй Чэрнышаў. Пры гэтым у сталіцы купілі столькі ж кватэр, колькі і ў жніўні. А прапанова кватэр у продажы знізілася.

Аналітык раіць закрываць здзелкі да сярэдзіны снежня бягучага года.

"У прадаўцоў самы аптымальны час продажу — гэта якраз да канца снежня бягучага года. У наступным годзе незразумела, што можа адбыцца, рызыкі ідуць у тым ліку з Расіі", — адзначыў Андрэй Чарнышоў. 

Эксперт дадаў, што пакупнікам, якія арандуюць жыллё, таксама нямэтазгодна адкладаць куплю пры наяўнасці даступных крэдытных праграм.

Паводле яго інфармацыі, каля 30–35% здзелак на мінскім рынку жылля здзяйсняюцца з выкарыстаннем банкаўскіх крэдытаў, а 70% пакупнікоў адначасова прадаюць наяўную нерухомасць.

Спецыяліст папярэджвае, што правядзенне такіх ланцужкоў і атрыманне адабрэння ад банкаў займае ад аднаго да двух месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі