"Дзвіж" атрымлівае прызнанне / @holybelawood
Фільм рэжысёра Аляксандра Гарадко "Дзвіж" атрымаў прэмію імя Аляксандра Каміньскага на 36-м Фестывалі медыя "Чалавек у небяспецы". Пра гэта піша канал "Священный Белавуд". Кіно прысвечана фанатам беларускага спевака Макса Коржа.
У конкурснай праграме паказалі 12 навейшых польскіх дакументальных фільмаў.
У матывацыі журы гаворыцца: "За глыбокі партрэт маладых людзей з Украіны, Беларусі і Расіі, якія, нягледзячы на досвед вайны і дыктатуры, знаходзяць у мастацтве і музыцы прастору для дыялогу і ўзаемаразумення. За паказ сілы супольнасці, якая нараджаецца паверх палітычных падзелаў і пабуджае задумацца над тым, што нас аб'ядноўвае".
У красавіку 2026 года Еўрарадыё пісала, што фільм "Дзвіж" уключылі у праграму ўплывовага польскага фестывалю дакументальнага кіно Millennium Docs Against Gravity, аднак потым фільм "знік" з праграмы фестывалю.
Ананімная крыніца паведамляла, што арганізатары "спалохаліся магчымага скандалу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут