"Маці і дзіця жывыя — якія яшчэ пытанні?" Што не так з адносінамі да цяжарных у Беларусі

18/10/2026 - 17:33

Тлумачыць акушэр-гінеколаг / LookByMedia

— Галоўная задача ўрача нярэдка зводзіцца да таго, каб маці і дзіця засталіся жывымі, а сам урач не апынуўся пад следствам. Камфорт і эмацыйны стан жанчыны адыходзяць на другі план, — лічыць акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей, каментуючы скаргі на дрэннае стаўленне, адкрытае хамства і нават гвалт падчас родаў.

У праекце "Беларусь 2030" доктар апісаў праблемы беларускай аховы здароўя, якія носяць сістэмны характар. 

Часта з'яўляюцца навіны пра дрэннае стаўленне да цяжарных у бальніцах, і што асабліва сумна — пра смерці. Нярэдка ўлады рэагуюць на такое неадэкватна, у тым ліку на скаргі.

— Дзяржаўныя структуры спрабуюць прадставіць падобныя скаргі як спажывецкі экстрэмізм у медыцыне. Маўляў, урач зрабіў усё неабходнае, маці і дзіця жывыя — якія яшчэ пытанні? Чаго вы дамагаецеся? Каб вас па галоўцы пагладзілі? Усё зрабілі — радуйцеся, — кажа Салавей.

Сістэма ў Беларусі ўладкавана так, што камфорт і эмацыйны стан жанчыны адыходзяць на другі план, лічыць Салавей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі