Кароткачасовыя дажджы і воблачна. Прагноз надвор'я па Беларусі на першыя дні тыдня

18/10/2026 - 17:56

Якое надвор'е чакае беларусаў 19, 20 і 21 кастрычніка 2026 года / LookByMedia

19 кастрычніка ў Беларусі чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Пераважна па паўднёвай палове пройдуць дажджы. 

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, месцамі +3..+5°С; максімальная ўдзень +9..+14°С, па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах да +17°С.

20 кастрычніка таксама чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі, удзень у асобных раёнах па захадзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе вагацца ад +1°С па поўначы да +10°С па поўдні, па Віцебскай вобласці месцамі чакаюцца замаразкі 0..-2°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +9..+15°С, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +17°С.

21 кастрычніка чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе вагацца ад +1°С па паўночным усходзе да +11°С па захадзе рэспублікі, максімальная ўдзень апынецца ў межах +10..+17°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі