Ярмошына не хоча, каб прыхільнікі Ціханоўскага прыйшлі да яе ў госці

04/06/2020 - 13:02
Лідзія Ярмошына / Еўрарадыё

На пасяджэнні ЦВК 4 чэрвеня Лідзія Ярмошына расказала, што збіраецца скардзіцца на відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ў Следчы камітэт. Яна просіць праверыць, ці не парушыў Ціханоўскі артыкул 191 КК Беларусі — "Перашкода правядзенню выбараў Цэнтральнай і іншымі выбарчымі камісіямі, у тым ліку шляхам пагроз". І "пры неабходнасці, натуральна, прыцягнуць гэту асобу да крымінальнай адказнасці".

"Прычым гэта не проста пагроза, — дадае Ярмошына пра прычыны звароту ў СК. — Яна рэальная, да яе рыхтуюцца, аб'яўляюць падрыхтоўку... масавую". Усё гэта пра тое, як Ціханоўскі збіраўся арганізаваць пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў прэзідэнты сваёй жонкі Святланы каля дома кіраўніцы Цэнтрвыбаркама. Ён казаў пра гэта ў Магілёве 27 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі