Віцэ-прэм'ер: зачыняць гімназіі не плануецца

29/01/2018 - 13:34

У Беларусі не плануецца зачыняць гімназіі. Пра гэта на выніковым пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

"Хачу абвергнуць чуткі і размовы пра закрыццё гімназій: ніхто не плануе іх зачыняць. Працаваць яны будуць у тым жа прававым полі, як і астатнія ўстановы адукацыі", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Жарко лічыць недапушчальнымі распаўсюджваць разнастайныя здагадкі на гэты конт і нагнятаць абстаноўку.

25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №30 "Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх". Гэтым дакументам адмененыя  іспыты ў пятыя класы гімназій. Усе навучэнцы, якія вучацца ў чацвёртым класе гімназіі, змогуць працягваць навучанне ў пятым класе гэтай самай гімназіі. Конкурсны адбор захаваецца толькі пры прыёме ў пятыя класы гімназій-каледжаў мастацтваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі