Ва Украіне спрабавалі прадаць больш за 200 беларускіх кніг. У чым праблема?

27/04/2024 - 09:15

Кніга / pexels.com

Больш за 270 кніг, выпушчаных у Беларусі, прадаваліся ва ўкраінскіх анлайн-крамах у абыход нядаўняга закона.

Паводле звестак украінскага Мінкульта, беларускія кнігі прадаваліся на пляцоўках 17 анлайн-крам. Пляцоўкі ўжо прыбралі гэтыя кнігі з продажу. Пра якую менавіта літаратуру ідзе гаворка, у Мінкульце не ўдакладнілі.

Па законе забараняецца ўвоз і распаўсюджванне ва Украіне кніг, выдадзеных у Беларусі і Расіі. Аднак не забаронены распаўсюд літаратуры беларускіх аўтараў, якія выдаюцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі