Ва Украіне “Савецкае шампанскае” стала “саветаўскім”

03/01/2016 - 10:53

Ва Украіне перайменавалі “Савецкае шампанскае”. Цяпер гэты напой атрымаў назву “Саветаўскае”. Такое рашэнне прыняў Кіеўскі завод шампанскіх він, пішуць украінскія СМІ. Рэбрэдынг быў зроблены дзеля выканання “закону аб дэкамунізацыі”, аднак пры гэтым прадпрыемства хацела захаваць адзін з галоўных атрыбутаў і сімвалаў навагодняга свята.

Змены закранулі толькі назву брэнда, а рэцэптура засталася ранейшай.

Раней гарсавет Украінскага Днепрапятроўска звярнуўся ў Вярхоўную Раду з просьбай перайменаваць горад, змяніўшы толькі семантыку назвы, але не само слова. Горад застанецца з ранейшай назвай, але цяпер яго будуць зваць у гонар апостала Пятра, а не савецкага дзяржаўнага дзеячы Рыгора Пятроўскага.

Закон аб дэкамунізацыі дзейнічае ва Украіне з траўня 2015 года. Ён забараняе выкарыстанне любой камуністычнай сімволікі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі