Андрэй Куціла / Еўрарадыё
Фільм "Лісты" ўвайшоў у шорт-ліст "Еўраоскара" — прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі, заўважыў тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Стужка дакументаліста Андрэя Куцілы пра беларускіх палітвязняў стала адным з 15 фільмаў, якія журы палічыла найлепшымі дакументальнымі праектамі. Удзельнікаў шорт-ліста абіралі чальцы праўлення Еўрапейскай кінаакадэміі і запрошаныя еўрапейскія эксперты.
У фінал трапяць толькі пяць стужак з 15.
39-я цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй адбудзецца 16 студзеня 2027 года ў сталіцы Грэцыі — Афінах.
Фільм Куцілы можа стаць трэцяй беларускай кінастужкай за апошнія некалькі гадоў, якія выйшлі ў фінал прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі. У 2023 годзе фільм "Радзіма" Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча трапіў ў секцыю "Еўрапейская дакументалістыка", а год таму ігравы фільм Мары Тамковіч "Пад шэрым небам" прэтендаваў на ўзнагароду FIPRESCI у намінацыі "Еўрапейскае адкрыццё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут