"Украіна — гуманная краіна": кіяўляне выйшлі на марш за жывёл

17/09/2019 - 09:14
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske

15 верасня ў парку Шаўчэнкі ў Кіеве і яшчэ ў 23 гарадах Украіны адначасова прайшоў Усеўкраінскі марш за жывёл, паведамляе "Грамадскае". Акрамя таго, упершыню ў гісторыі зоаабарончая падзея адбылася ў Антарктыдзе — на станцыі Вярнадскага. Ініцыятарам акцыі ўжо трэці раз выступіла гуманістычны рух UAnimals.

Удзельнікі маршу патрабавалі забараніць эксплуатаваць жывёл у цырках, дэльфінарыях і для фотапаслуг, адмовіцца ад стварэння і функцыянавання вымуштроўвальных станцый, пушных фермаў і выкарыстання жывёл для тэставання касметыкі і парфумерыі.

Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske

Таксама ўдзельнікі маршу патрабавалі развіваць цэнтры рэабілітацыі для ўтрымання жывёл, якія пацярпелі ад людзей, стварыць зоапаліцыю і ўвесці пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Яшчэ адно з патрабаванняў — унесці дзікіх жывёл натуральнага арэала Украіны, якія знаходзяцца на мяжы знікнення, у Чырвоную кнігу Украіны.

Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske

На марш людзі прыйшлі са сваімі хатнімі ўлюбёнцамі. Арганізатары адзначаюць, што праблема гуманнага стаўлення да жывёл датычыцца ўсіх. На плакатах удзельнікаў лозунгі: "Станавіся веганам дзеля жывёл", "Мы ідзём, таму што яны не могуць сябе абараніць" і "Не тэставанню на жывёлах".

Пасля збору подпісаў пад патрабаваннямі ўдзельнікі адправіліся ў Вярхоўную Раду.

Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske
Усеўкраінскі марш за жывёл, Кіеў, 15 верасня 2019 года / hromadske

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі