У Смалявічах эвакуявалі навучэнцаў школы

21/02/2024 - 16:58

Дзеці вяртаюцца ў школу пасля ліквідацыі прычыны задымлення / t.me/mchs112by/

У сераду ў Смалявічах эвакуявалі навучэнцаў сярэдняй школы № 2. Прычынай стала задымленне ў будынку. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, яшчэ да прыезду ратавальнікаў з будынка вывелі 77 чалавек, у тым ліку 65 навучэнцаў. Задымленне адбылося ў паддашкавым памяшканні. Тленне ліквідавалі. Чаму яно ўзнікла, высвятляецца.

Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў.

t.me/mchs112by/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі