У Расіі апублікавалі маніфест супраць канстытуцыйнага перавароту

24/01/2020 - 09:09

У Расіі "Новая газета" апублікавала "Маніфест грамадзян Расіі" супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады. Яго падпісалі 20 чалавек — палітыкі, палітолагі, муніцыпальныя дэпутаты, праваабаронца і журналіст. Яны заяўляюць, што мэта Уладзіміра Пуціна"пажыццёвае захаванне ўлады". Для гэтага і "прыдумана спецаперацыя па незаконным перапісванні Канстытуцыі", ствараецца "непадкантрольны грамадству дзяржаўны орган кіравання — Дзяржаўны савет".

Аўтары маніфеста лічаць, што "змена тэксту Асноўнага закону пад маментальныя палітычныя інтарэсы разбурае апошні інстытут, які абараняе Расею ад поўнай ўзурпацыі ўлады". Яны заклікаюць усіх, хто не згодны з узурпацыяй улады Пуціным, далучацца да заявы і прымаць удзел у масавай грамадскай кампаніі. "Расіі патрэбны рэальныя перамены, а не разбурэнне дзяржаўнасці", — такімі словамі заканчваецца маніфест.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі