У Мінску за ўдзел у пратэстах на 2 гады калоніі асуджаны былы следчы

08/10/2021 - 16:09

У Мінску за ўдзел у мінулагодніх пратэстных маршах на 2 гады калоніі агульнага рэжыму асуджаны былы следчы Ягор Вяршынін. Прысуд быў агучаны 8 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Суддзя Дзмітрый Карсюк разгледзеў крымінальную справу за дзень, паведамляе spring96.org.

Артыкул — "Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Доказамі віны сталі фотаздымкі, якія з закрытай асабістай старонкі ў Facebook прадаставіў мужчына, супраць якога калісьці вёў справу як следчы Вяршынін. Сваёй віны ён не прызнаў. 

На судзе ў кайданках дапытвалі сябра абвінавачанага Яўгена Юшкевіча, які працяглы час знаходзіцца за кратамі і якога абвінавачваюць у тэрарызме.

31-гадовы Вяршынін прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі