У Мінску пройдзе чарговы форум індывідуальных прадпрымальнікаў

05/12/2016 - 06:09

У Мінску ў панядзелак, 5 снежня, пройдзе чарговы форум індывідуальных прадпрымальнікаў. У "Доме Масквы" а 12-й гадзіне яго ладзіць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва". Тэма мерапрыемства: "Народны законапраект індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі": погляд бізнесу і ўлады". Праграму можна паглядзець тут.

На форуме будуць абмяркоўвацца нявырашаныя праблемы ў дзейнасці ІП. "Перспектыва" лічыць, што "дзейнае заканадаўства ўяўляе сабой рэальную пагрозу для бізнесу". Уладам прапануецца сумесна абмеркаваць праект указа "Аб некаторых мерах па спрашчэнні рэгулявання і стымулявання індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў рознічным гандлі".  

"Праблемы трэба вырашаць, а не кансерваваць і чакаць чарговага выбуху незадавальнення сярод малога бізнесу!", — піша прэс-служба грамадскага аб'яднання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі