Дзяніс Трусаў / Еўрарадыё
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітваюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 23 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё гучаў посткіберпанк — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”. А сёння, 30 кастрычніка, да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”.
Што дапамагала аўтару стварыць сусвет, у якім жывуць героі яго рамана? Ці існуе верагоднасць, што Трамп не прызнае вынік выбараў? Ці сапраўды існуе той сусвет мрояў і пачуццяў, які апісвае аўтар, і што з падзей рамана нас чакае ў бліжэйшым будучым? Як для Дзяніса Трусава выглядае Беларусь, якая знаходзіцца ад яго нібы ў іншым свеце? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае Дзяніс Трусаў у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут