Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Ужо на наступным тыдні ў ЗША пройдуць прамежкавыя выбары. Эксперты і аналітыкі прадказваюць паражэнне Рэспубліканскай партыі і, адпаведна, аслабленне пазіцый прэзідэнта Трампа. Праўда, ёсць меркаванне, што Трамп так лёгка з пройгрышам не змірыцца і скарыстаецца метадамі, якія так любяць яго сябры-аўтакраты, — не прызнае вынікаў. І такім чынам амерыканскую дэмакратыю чакае праверка на ўстойлівасць. Як яно будзе, невядома, але выглядае на тое, што і ў Мінску, і ў Маскве спяшаюцца скарыстацца момантам для заключэння з Трампам выгадных пагадненняў.
Ці сапраўды для Трампа і яго партыі ўсё выглядае так дрэнна на бліжэйшых выбарах? Ці існуе верагоднасць, што Трамп не прызнае іх вынікі? Як непрыемны для Трампа вынік выбараў паўплывае на яго магчымасці праводзіць абраную ім знешнюю палітыку ў дачыненні да Беларусі і Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут