Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
Пра неабходнасць наладжваць эканамічныя сувязі і гандлёвыя кантакты з краінамі “далёкай дугі” Лукашэнка кажа не першы год. І перыядычна спробы наладзіць гэтыя сувязі робяцца. Адна з іх адбылася днямі: у Мінску знаходзілася дэлегацыя з М’янмы. У выніку нават былі падпісаны пэўныя пагадненні на дзясяткі мільёнаў долараў. Здавалася б, толькі радавацца. Але BELPOL атрымаў так званую “Дарожную мапу супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і М’янмай, і там, як выяўляецца, не ўсё так прыгожа.
Што хаваецца за прыгожымі словамі пра развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і М’янмай? Чаму беларускі бок не мусіць рабіць таго, чым займаюцца практычна ўсе краіны свету? Што не так, на думку прадстаўніка BELPOL, з “Лістом палітвязняў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 14:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут