У Брузгах аднавілі пропуск транспарту

06/05/2019 - 12:23

У памежным пункце пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы аднавілася афармленне транспарту ў абодвух напрамках. Пра гэта інфармуе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Як распавядала Еўрарадыё, 6 траўня ў першай палове дня рух праз мяжу ў абодвух напрамках быў прыпынены з ініцыятывы польскага боку. На пункце пропуску Кузніца (з польскага боку мяжы) падчас рэканструкцыі выявілі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. На месцы здарэння працавалі  польскія экстраныя службы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі