У Брэсце перафарбоўваюць чырвона-белую трубу

23/04/2021 - 12:34

У Брэсце перафарбоўваюць чырвона-белую трубу мясцовай ЦЭЦ. На ёй з'явіўся арнамент, падобны на таго, які бачым на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. З іншага боку трубы ўжо бачна, што белы колер замалёўваюць чырвоным. Чакаецца, што хутка з'явіцца чырвона-зялёны сцяг.

Вядома, што дымавыя трубы фарбуюць у чырвоны і белы колеры — у адпаведнасці з нормамі авіяцыйнай бяспекі.

Труба ў Брэсце / virtualbrest.ru
virtualbrest.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі