Павел Латушка адправіў зварот у орган ЕС і атрымаў адказ / LookByMedia
У Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў заявілі, што падзяляюць занепакоенасць лёсам дэпартаваных украінскіх дзяцей і выступаюць супраць практыкі выкаранення іх нацыянальнай ідэнтычнасці. Так ведамства адказала на зварот Паўла Латушкі аб ролі ААТ "Беларуськалій" у арганізацыі і фінансаванні вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ).
"Прадастаўленая вамі каштоўная інфармацыя будзе прынята да ўвагі з мэтай далейшага ўзмацнення нашай бягучай працы ў гэтай сферы", — гаворыцца ў адказе службы.
У ведамстве нагадалі, што Еўрасаюз ужо ўвёў абмежавальныя меры супраць прычасных асоб і прадпрыемстваў.
Асобныя краіны ЕС, паводле даных НАУ, пацвердзілі пазіцыю па ўзмацненні ціску на ўлады Беларусі з-за саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны, рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Перададзеныя даныя, як паведамляецца, будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы прапаноў аб новых абмежавальных мерах у дачыненні да "Беларуськалія" і звязаных з уладамі асоб.
Па словах Латушкі, адказ Еўрасаюза паказвае, што замест аслаблення калійных санкцый магчымыя новыя справы і пашырэнне санкцыйных спісаў. Ён таксама заявіў, што НАК працягне збор доказаў і іх перадачу міжнародным партнёрам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут