Махлярства, фота ілюстрацыйнае / Стокавае фота
Каля 300 заяў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведамілі ў МУС. Супрацоўнікі аддзела апрацоўкі махлярскіх аперацый заблакавалі магчымасць плацяжоў на 10 падазроных замежных рэквізітаў, піша агенцтва "Мінск Навіны".
Часцей за ўсё беларусы становяцца ахвярамі махлярства, калі купляюць тавары ў інтэрнэце або спрабуюць зняць жыллё. Яшчэ адзін распаўсюджаны спосаб махлярства — званкі ад імя службовых асоб.
На працягу дня ў Беларусі зарэгістравалі 20 злачынстваў, зробленых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут