"Боў і мерць у Хротне" / giedroyc.penbelarus.org
Белорусский ПЕН объявил шесть книг, вошедших в шорт-лист премии Гедройца — самой значительной независимой премии в белорусской литературе.
С разрешения ПЕНа Еврорадио публикует четыре фрагмента из следующих произведений:
"Пентаквантар" (книги 1 и 2) Артема Шуканова (Gutenberg Publisher, 2025);
"Халодныя землі" Александра Карнауха (Gutenberg Publisher, 2025);
"Боў і мерць у Хротне" Дениса Трусова;
"Радзіна" Збыха Слуповского (Голиафы, Maraton, 2025).
Читайте фрагменты из "Боў і мерць у Хротне" Дениса Трусова.
***
Фрагмент — пра Хротну і "горадакрушэнне":
Доўга ж вы ехалі ў гэтым сваім цягніку... Так, з Хротнай здарылася горадакрушэнне,
хтосьці так гэта назваў напачатку, вось і павялося. Ніхто як след не разумее дакладна, што менавіта адбылося, але ўсё гэта адчуваюць і ведаюць. Стуль, як гэта здарылася — блякнуць дамы і людзі, блытаюцца думкі, нават час тут зламаны. Улады даўным-даўно абяцалі разабрацца ў сітуацыі, але стуль улады таксама пабляклі. Вы чыталі тутэйшыя свежыя газеты?
— Не, не давялося.
— Дык вось, яны нясвежыя.
Фрагмент — з ценем Леніна:
Гранітная калона, ля падножжа якой мы сядзелі, адкідала цень, але, на маё здзіўленне, да прастакутнага ценю прыстаў невытлумачальны працяг — такі, нібы на пастаменце стаяў помнік. Гэта быў цень чалавека з кудлатай бародкай і высунутай наперад рукой, якая быццам кудысьці паказвала.
— Пазналі?
— Можа гэта Ван Дэйк? Ці Грабеншчыкоў?
— Не ж, гэта Ленін! Тут у ампетыянскія часы быў помнік Леніну. І вось зараз-р-р помніка
няма, аднак цень Леніна застаўся.
Яшчэ фрагмент:
— Не, ты не памёр. Мой конь памёр. А ў табе проста не прарос чалавек. Далей будзеш
проста кветкавым гаршэчкам.
І ўзмахнула чароўнай палачкай.
Фрагмент — ператварэнне героя ў раку:
І я праваліўся ў сон, безнатужліва знік з адзінаццатага нумара, пратачыўся па іншы бок
рэчаіснасці і струменіўся ўжо там, на іншым баку, пад надхмар’ямі мрой, сярод цёмных гор і разбураных бажніц, ліўся, абдымаючы знясіленыя даліны, глытаючы лядачыя рыбарскія чоўны і безнадзейна закаханых самагубцаў, жаручы абрывістыя берагі, раз-пораз чухаючы самавітае празрыстае пуза аб стракатыя камяністыя парогі.
Я зрабіўся ракой, а не чалавекам, я стаў старажытным богам ракі...
Фрагмент — пра Яўдокія з Нябеснай Балгарыі:
У Нябеснай Балгарыі жыў адзін Яўдокій. Было ў Яўдокія два сэрцы і абодва — хворыя.
Нават арыфмометр Яўдокію было цяжка круціць: толькі крутне — ужо ледзьве дыхае,
перад вачыма цямрэча. Перастаў на працу хадзіць, пачаў сядзець, перастаў скакаць,
пачаў ляжаць. І вельмі яму жыццё гэдакае ляжачае не дадушы прыйшлося. Напоўніліся яго сэрцы самай чорнай, самай лютай нянавісцю да жыцця.
Стаў Яўдокій жыццё ўсімі двума сэрцамі ненавідзець.
І, нарэшце, яшчэ адзін кароткі фрагмент, які мне таксама падаецца даволі паказальным:
— Ведаеш, як яно бывае ў кветачак?
— Як?
— Вось амаль што як у цябе. Яны ж растуць там, у полі, да сонейка цягнуцца, цягнуцца, цягнуцца, вось ужо і зацвілі і ягадкі выпусцілі ў зямлю, а ўсё роўна - цягнуцца, цягнуцца, а не ведаюць жа што яно, сонца, насамрэч далёка-далёка, але затое ў гэтым сваім імкненні яны выраслі і расцвілі і нарадзілі іншае жывое і вось пажухлі. Але не дацягнуліся. Але ім гэта не замінае. А табе - замінае.
- Адкуль я? Чаму мне здаецца, што я адсюль, з Хротны, але адначасова я ведаю,
што гэта не так?
- Тое, што вам здаецца і ёсць праўдай. Тое, што здаецца проста зараз. А тое, што
будзе здавацца потым, стане праўдай потым. Адкуль вы? Вы сышлі з цягніка. Дзе
вы? Вы там, дзе сышлі з цягніка.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут