Чарнагорыя
Ад сёння беларусы могуць наведаць Чарнагорыю толькі пры наяўнасці ў пашпарце візы. Дагэтуль краіна заставалася адной з нямногіх у Еўропе, куды можна было патрапіць без дадатковых складанасцяў.
Цяпер, каб патрапіць у Чарнагорыю, ёсць два шляхі: зрабіць візу ў амбасадзе ў Маскве ці праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску. Пусцяць на цёплыя пяскі Чарнагорыі і тых, у каго адкрыты шэнген любой краіны Еўрасаюза. Пры гэтым беларусаў, якія птрапілі ў Чарнагорыю да 31 кастрычніка па “бязвізе”, новыя правілы не тычацца і яны могуць находзіцца на тэрыторыі краіны на працягу 30 дзён з моманту ўезду.
У тым, што Чарнагорыя скасавала бязвіз для грамадзян Беларусі і Расіі вінаватая вайна і тое, што краіны выступаюць у ёй агрэсарамі. Чарнагорыя рыхтуецца да ўступлення ў ЕС, таму прыводзіць правілы ўезду ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕС.
Да 2027 года ўлады мусяць перагледзець пагадненні аб бязвізавым рэжыме з дзяржавамі, якія Брусель адносіць да зон павышанай рызыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут