Федэрацыя хакея Беларусі чакае дапуску зборных да турніраў ІІХФ

31/10/2026 - 14:27

Мікалай Баскоў падчас прауладнага мітынгу ў 2020 годзе / LookByMedia

Федэрацыя хакея Беларусі (ФХБ) выступіла ў падтрымку рашэння Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), які абавязаў Міжнародную федэрацыю хакея (ІІХФ) дапусціць зборныя Расіі да міжнародных спаборніцтваў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ФХБ.

Паводле рашэння CAS, ІІХФ павінна дапусціць усе расійскія зборныя да сістэмы чэмпіянатаў свету пачынаючы з сезона 2026/2027. У федэрацыі заявілі, што "цалкам падтрымліваюць" гэтае рашэнне.

У ФХБ таксама паведамілі, што ў бліжэйшы час чакаецца рашэнне Дысцыплінарнай калегіі ІІХФ аб аднаўленні ў правах нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя хакея была расчараваная такім рашэннем CAS і не згодная з ім. Тым не менш федэрацыя будзе выконваць рашэнне суда.

У ІІХФ адзначаюць, што некаторыя турніры знаходзяцца на высокай ступені падрыхтоўкі. Для выканання рашэння Арбітражнага суда спатрэбіцца перагледзець фармат спаборніцтваў, расклады, арганізацыю паездак і пражывання, а таксама меры бяспекі. Зрабіць гэта неадкладна немагчыма.

Расійскія спартсмены патрапілі пад міжнародныя санкцыі пасля шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Разам з імі ў міжнародны "бан" патрапілі і беларусы.

Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартыўным федэрацыям зняць абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі