У Брэсце да 1000-годдзя горада з’явіцца велапракат па еўрапейскім узоры

15/10/2018 - 10:00

У Брэсце да тысячагоддзя горада з’явіцца гарадскі пракат ровараў. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка групы транспартнай мабільнасці праекта "СімбіаСіці" пры Брэсцкім гарвыканкаме Сяргея Талатая піша БелТА.

Праект развіваюць Брэсцкі гарвыканкам, Дзяржаўтаінспекцыя, велаактывісты і група кампаній "СТіМ". На першым этапе ў абласным цэнтры з’явіцца каля 10 станцый праката з антывандальнымі роварамі. Першы — побач з чыгуначным і аўтобусным вакзаламі.

Пункты праката з’явяцца з разлікам ахапіць увесь турыстычны цэнтр горада: пешаходную вуліцу Савецкую, вуліцы Арджанікідзэ, Камсамольскую, 17-га верасня, праспект Машэрава. Вялікія станцыі прадугледжаныя ў раёне помніка 1000-годдзю Брэста, ЦУМа, гасцініцы "Інтурыст", каля Брэсцкай крэпасці. Яшчэ адна запланавана ў іншым кірунку — на вуліцы К.Маркса.

Аплата за карыстанне пракатнымі роварамі будзе праводзіцца з дапамогай адмысловай праграмы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі