У Беларусі працягваюць расці курсы долара і еўра

28/09/2017 - 13:02

У чацвер, 28 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9614 да 1,9689 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3033 да 2,3143. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3728 беларускага (у сераду — 3,3770).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 27 верасня, курс долара ЗША вырас — з 1,9453 да 1,9614 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3008 да 2,3033.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі