У Беларусі ліквідуецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці

04/08/2017 - 17:14

У Беларусі ліквідуецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці. Ён існаваў у структуры Міністэрства аховы здароўя. Цяпер яно створыць камісію па яго ліквідацыі. Такое даручэнне было атрымана ад Саўміна, які 4 жніўня прыняў пастанову № 583. У адпаведнасці з ёй, у ліквідацыйную камісію будуць уваходзіць не толькі прадстаўнікі Мінаховы здароўя, але і Міністэрства фінансаў, Дзяржкамітэта па маёмасці.

Урадавая прэс-служба нагадвае, што ліквідацыя Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці прадугледжана ўказам кіраўніка краіны № 258 “Аб холдынгу па вытворчасці фармацэўтычнай прамысловасці”. Аляксандр Лукашэнка яго падпісаў 25 ліпеня 2017 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі