Пасольства РФ у Беларусі / "Мінск-Навіны"
Савет Міністраў Беларусі апублікаваў пастанову №767 ад 10 лістапада, у якой зацвердзіў тэкст дыпламатычнай ноты для заключэння пагаднення з Расіяй аб адкрыцці Генеральнага консульства РФ у Гародні.
Гэта будзе трэцяе дыпламатычнае прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі. На дадзены момант працуе генконсульства ў Брэсце і Пасольства РФ у Мінску. Які будынак у Гродна аддадуць расіянам — пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут