У Бараўлянах пад Мінскам усю ноч шукалі дваіх хлопчыкаў

20/09/2026 - 11:35

Зніклыя хлопчыкі / Калаж Еўрарадыё

Увечары 19-га верасня ў Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое падлеткаў. Гадаванцы "SOS — Дзіцячай вёскі" паехалі катацца на роварах і не вярнуліся дадому.

Трывогу ўзнялі каля 9-й увечары  Пошукі хлопчыкаў (ім 10 і 12 гадоў) працягваліся ўсю ноч, у іх удзельнічалі не толькі міліцыя, але і ратавальнікі. Лес побач з Бараўлянамі абследавалі з дапамогай квадракоптараў і квадрацыклаў-багі.

Зніклыя падлеткі былі знойдзеныя толькі раніцай — на запраўцы побач з аграгарадком Калодзішчы. З імі ўсё ў парадку — у медычнай дапамозе не было патрэбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі