У Алматы зарэзалі казахстанскага фігурыста Дзяніса Тэна, прызёра Сочы-2014

19/07/2018 - 15:29

У Алматы зарэзалі вядомага казахстанскага фігурыста Дзяніса Тэна, бронзавага прызёра Алімпіяды 2014 года ў Сочы. Двое злодзеяў спрабавалі зняць люстэркі з яго аўтамабіля. Тэн гэта заўважыў, узнікла сутычка, падчас якой спартсмен атрымаў цяжкае нажавое раненне ў сцягно (па іншых звестках былі два цяжкія раненні). "Хуткую" выклікалі відавочцы. Пакуль яна прыехала, малады чалавек страціў шмат крыві, інфармуе сайт prosports.kz.

Паней Дзяніс Тэн памёр у бальніцы. Яму было 25 гадоў. Праваахоўнікі шукаюць зламыснікаў, якія паранілі спартсмена.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі