У 2015 годзе беларусы купілі ў Польшчы тавараў на 237 мільёнаў долараў

21/02/2016 - 16:52

Польская мытня ў Падляшскім ваяводстве на мяжы з Беларуссю ў 2015 годзе зарэгістравала 1,2 мільёна чэкаў Tax Free. Як адзначае tut.by, агульная сума пакупак па гэтых дакументах дасягнула 920 тысячаў злотых (каля 4 трыльёнаў 497 мільярдаў рублёў, або 237,3 мільёна долараў па курсе Нацбанка на 1 студзеня гэтага года). Такую лічбу назваў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі.

Такім чынам, за год выдаткі беларусаў у Польшчы павялічыліся больш чым на 1 трыльён рублёў. У 2014 годзе нашы суайчыннікі вывезлі з Польшчы тавараў больш чым на 3 трыльёны 350 мільярдаў рублёў. Але ў валюце выдаткі беларусаў у польскіх крамах у 2015 годзе знізіліся на 80 мільёнаў злотых. За мінулы год скарацілася і колькасць чэкаў Tax Free, якія зарэгістравалі ў пунктах пропуску Падляшскага ваяводства з нашай краінай, — іх стала на 30 тысяч менш.

Як сведчаць польскія мытнікі, найбольш актыўна беларусы па-ранейшаму вязуць з Польшчы тэхніку, электроніку, прадукты, бытавую хімію, будматэрыялы, адзенне і запчасткі для аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі