Суд над журналістам Алегам Груздзіловічам прызначаны на 2 сакавіка

23/02/2022 - 18:54
Алег Груздзіловіч / з архіву dw.com​

Суд над беларускім журналістам Алегам Груздзіловічам пачнецца 2 сакавіка. Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 10.00 у Савецкім раённым судзе Мінска.

Груздзіловіча абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх", арт. 42 Крымінальнага кодэкса. Нібыта ён браў удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Следства лічыць, што Алег Груздзіловіч не мог там прысутнічаць у якасці журналіста, паколькі быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС РБ. Ён кажа, што быў на акцыі як пазаштатны супрацоўнік беларускага выдання "Народная воля".

Сваю віну Груздзіловіч не прызнае.

Груздзіловіч быў затрыманы 23 снежня, у той жа дзень, калі ўлады абвясцілі супрацоўнікаў і аўдыторыю буйнога беларускага сайта, на які ён працаваў, «экстрэмісцкай групай». Сілавікі ўзламалі дзверы кватэры 63-гадовага журналіста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі