Студэнты БНТУ з 10 сакавіка вернуцца на заняткі ў аўдыторыі

06/03/2020 - 14:12

9 сакавіка студэнты БНТУ правядуць апошні дзень на дыстанцыйным навучанні, а 10-га вернуцца на заняткі ў аўдыторыі. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў першы прарэктар ВНУ Георгій Вяршына.

Як паведамлялася раней, першы з выпадкаў каранавіруса ў Беларусі быў выяўлены менавіта ў іранскага студэнта БНТУ. Пасля гэтага ўніверсітэт з 28 лютага быў пераведзены на дыстанцыйнае навучанне. Меркавалася, што заняткі ў рэжыме онлайн працягнуцца да 15 сакавіка.

Пад наглядам медыкаў быў не толькі захварэлы студэнта, але і іншыя навучэнцы БНТУ, а таксама выкладчыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі