Следчы камітэт пакуль не перакваліфікоўвае справу нападу на Вялянціну Быкаву

04/07/2016 - 12:59

Следчы камітэт пакуль не будзе перакваліфікоўваць крымінальную справу аб нападзе на Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая сканала 4 ліпеня. Пра гэта БелаПАН заявіла прадстаўніца СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Па яе словах, расследаванне справы працягваецца, эксперты правядуць дадатковыя даследаванні, каб вызначыць прычыны смерці жанчыны. Яе паказанні і папярэднія следчыя напрацоўкі зафіксаваныя, цяпер прызначаная дадатковая экспертыза, у тым ліку судова медыцынская, каб вызначыць прычынна-выніковую сувязь паміж смерцю і нападам. Спецыялісты звяртаюць увагу на сталы ўзрост памерлай жанчыны. Падчас экспертызы будзе ацэнены ўплыў атрыманых цялесных пашкоджанняў, а таксама абставіны знаходжання на лекаванні ў абласной лякарні Віцебска.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова так каментуе гэтую справу:

“Для таго, каб нам гэта кваліфікаваць, як менш цяжкія, цяжкія або цяжкія, якія выклікалі смерць [цялесныя пашкоджанні], нам неабходная выснова экспертаў пра тое, ад чаго ўсё ж наступіла смерць. Варыянтаў маса”. 

У канцы траўня Віцебскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта завяло крымінальную справу аб нападзе на Валянціну Быкаву за нанясенне меней цяжкага цялеснага пашкоджання (ч.1 арт.149 КК). Пакуль у справе няма падазраваных, але “і следчыя, і супрацоўнікі органаў унутраных справаў робяць усе захады для таго, каб вызначыць асобу, якая магла б спрычыніцца да гэтага злачынства”.

Напад на сястру народнага пісьменніка Беларусі быў здзейснены 27 траўня. Невядомы прабраўся жанчыны і нанёс ёй некалькі ўдараў, у выніку чаго зламаў некалькі рабрынаў і руку. Болей чым праз месяц Валянціна Быкава памерла ў лякарні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі