Восень / lookby.media
У ноч на панядзелак у Беларусі чакаюцца туман і галалёд. Месцамі пройдуць дажджы, якія будуць пераходзіць у мокры снег. Снежнае покрыва з'явіцца на паўночным усходзе краіны, але надоўга не затрымаецца: праз плюсавая тэмпературу ўдзень снег хутка растане.
У панядзелак, 2 лістапада, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае з паўднёвага ўсходу. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 0…+6 °C, максімальная ўдзень — +4…+10 °C.
У аўторак, 3 лістапада, надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты. Пры гэтым удзень з паўночнага захаду Еўропы чакаецца паступленне халодных паветраных мас. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі магчымыя слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе −2…+5 °C, удзень — +2…+9 °C.
У сераду, 4 лістапада, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі на ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а ўначы і раніцай магчымы мокры снег. Начная тэмпература паветра −3…+3 °C, удзень — +2…+8 °C.
Увогуле тэмпература наблізіцца да кліматычнай нормы, а першая дэкада месяца можа аказацца халаднейшай за звычайную.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут