Рубіа лічыць, што нават калі аддаць Крамлю Данбас, гэта не задаволіць яго апетыты

01/11/2026 - 17:13

Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі / Mikhail Metzel / Pool / AFP via Getty Images

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа не ўпэўнены, ці магчыма спыненне вайны ва Украіне, піша Радыё Свабода. Паводле слоў Рубіа, Вашынгтон усё яшчэ спрабуе зразумець, ці атрымаецца дасягнуць пагаднення.

"Я не ведаю, ці дасяжная мірная дамова ва Украіне. Гэта тое, што мы спрабуем высветліць. Не думаю, што хтосьці тут сцвярджае, нібы мы стаім на парозе ўрэгулявання", — сказаў Рубіа.

Ён таксама папярэдзіў, што нават атрыманне Крамлём кантролю над усім Данбасам не задаволіць тэрытарыяльныя амбіцыі Масквы. "Гэта не суніме расійскі апетыт", — нібыта заявіў Рубіа. Пра гэта журналісту Радыё Свабода расказалі ананімныя еўрапейскія чыноўнікі.

Еўрапейскія чыноўнікі ў размове з Радыё Свабода таксама расказалі пра ацэнку Рубіа перспектыў магчымага ўступлення Украіны ў НАТО. Паводле іх слоў, ён назваў гэта нерэалістычным у кароткатэрміновай перспектыве і непрымальным для прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі