Следчы камітэт аб'явіў пра новыя затрыманні па справе аб смерці ў Печах

17/10/2017 - 14:07
Вайсковая частка ў Печах. Фота: TUT.by.

Следчы камітэт Беларусі аб'явіў аб новых затрыманнях па справе аб смерці ў Печах салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. На дадзены момант заведзена 8 крымінальных спраў у дачыненні да 8 вайскоўцаў.

У вытворчасці з'явіўся новая артыкул: 455 КК — злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады. Падазраванымі па ёй праходзяць пяць сяржантаў, затрыманых 13 і 14 кастрычніка. Следства лічыць, што яны выкарыстоўвалі фізічны гвалт у дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычна атрымлівалі ад іх цыгарэты і прадукты харчавання.

Яшчэ двое сяржантаў, якія падазраюцца ў выбудоўванні сістэмы нестатутных адносін (артыкул 443 КК РБ), і прапаршчык — старшына роты, якога падазраюць у махлярстве (артыкул 209 КК РБ), былі затрыманыя Следчым камітэтам раней. Еўрарадыё паведамляла імёны і прозвішчы гэтых вайскоўцаў.

Да ўсіх падазраваным ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, рыхтуюцца матэрыялы для выстаўлення абвінавачвання. Усе крымінальныя справы прынятыя да расследавання галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта і аб'яднаныя ў адной вытворчасці. Для высвятлення ўсіх абставінаў здзейсненых злачынстваў створаная следчая група.

СК працягвае следчыя дзеянні ў Печах. Следчымі праводзяцца допыты, вочныя стаўкі, чакаюцца вынікі шэрагу экспертыз.

Следства разглядае пытанне аб выкананні службовымі асобамі 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра абавязкаў па выкананні законнасці і папярэджанні правапарушэнняў. У сукупнасці будзе дадзеная крымінальна-прававая ацэнка, у тым ліку бяздзейнасці вышэйшых камандзіраў, іншых кіраўнікоў у навучальным цэнтры і вайсковых частках, якія ўваходзяць у яго склад.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі