Банкаўская картка / pixabay.com
Фінансавыя санкцыі не павінны закранаць беларусаў і расіян, якія маюць легальны статус у Еўрасаюзе. Пра гэта гаворыцца ў абнаўленніе да зборніка тлумачэнняў (FAQs) па санкцыях, які выпусціла Еўракамісія. На дакумент звярнуў увагу тэлеграм-канал Złoty Dzik.
Беларусы ў Польшчы нярэдка сутыкаюцца з праблемамі пры адкрыцці банкаўскіх рахункаў. Польскія фінансавыя ўстановы адмаўляюцца адкрываць раххункі ці блакуюць ужо адкрытыя. Сітуацыяй нават занялася Камісія па фінансавым наглядзе Польшчы.
У тлумачэнні Еўракамісіі гаворыцца, што абмежаванні на банкаўскія дэпазіты (звыш 100 тыс. еўра), працу з крыптагаманцамі, электроннымі грашыма, а таксама іншымі фінансавымі інструментамі не датычаць:
— асоб з часовым і пастаянным відам на жыхарства ў краінах ЕС, ЕЭЗ або Швейцарыі;
— уладальнікаў доўгатэрміновых віз тыпу D (рабочыя, навучальныя, гуманітарныя, уз'яднанне сям'і).
Пры гэтым уладальнікі віз тыпу D лічацца "законна пражываючымі" (legally resident) у ЕС, калі фармальна зарэгістраваныя па месцы жыхарства. Тады яны трапляюць пад выключэнне з санкцыяў.
Праўда, Złoty Dzik прызнае, што на практыцы могуць узнікаць складанасці. Банкі могуць праводзіць дадатковыя праверкі або абмяжоўваць паслугі ў рамках уласнай унутранай палітыкі дзеля процідзеяння адмыванню грошай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут