Што ўтрымлівае канцэпцыя законапраекта "Аб папярэджанні хатняга гвалту"

22/05/2018 - 09:12

Два тыдні таму грамадскія аб'яднанні "Радзіслава", "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын", “Гендэрныя перспектывы” і "Прававая ініцыятыва" атрымалі ад Міністэрства ўнутраных спраў канцэпцыю праекта закона "Аб папярэджанні хатняга гвалту". Спецыялісткі незалежных арганізацый, якія непасрэдна працуюць з ахвярамі хатняга гвалту і якія ўваходзяць у склад працоўнай групы, што распрацоўвае праект закона, мусяць унесці карэктывы ці заўвагі ў канцэпцыю.

Што важнага ўтрымлівае канцэпцыя праекта закона, чаго там не хапае, як зменіцца жыццё беларусаў, калі закон аб хатнім гвалце будзе прыняты, 22 траўня ў жывым эфіры Еўрарадыё разважаюць кіраўніца грамадскай арганізацыі "Радзіслава" Вольга Гарбунова і генеральная сакратарка "Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын" Вольга Янчук.


 

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі