СБ: Таццяна Караткевіч — фактычна ўжо кандыдат у прэзідэнты

02/09/2015 - 09:15

Газета "СБ. Беларусь сегодня" ў сераду апублікавала матэрыялы "круглага стала", прысвечанага папярэднім вынікам першага этапу выбарчай кампаніі. У ім прынялі ўдзел пераважна праўладныя палітолагі, аналітыкі, быў запрошаны толькі адзін незалежны палітолаг — Валерый Карбалевіч. Ён гаварыў пра тое, што выбараў фактычна няма, а ёсць "палітычная кампанія, у рамках якой дзейны кіраўнік дзяржавы забяспечвае сабе легітымнасць на новы прэзідэнцкі тэрмін". Карбалевіч нагадаў, што "апазіцыя гвалтам выкінутая з палітычнай сістэмы", што няма агульнанацыянальнай дыскусіі пра будучыню краіны, а Аляксандр Лукашэнка ідзе на выбары без праграмы. Паводле Валерыя Карбалевіча, Беларусі тэрмінова патрэбныя крэдыты, без якіх "беларуская эканоміка не выжыве". Зразумела, апаненты з ім не пагадзіліся.

Мадэратар "круглага стала", намеснік галоўнага рэдактара "СБ. Беларусь сегодня" Дзмітрый Партон адзначыў адну асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі — ў ёй удзельнічае жанчына. "Фактычна яна ўжо, можна сказаць, кандыдат у Прэзідэнты Беларусі", — мяркуе Партон.

Палітолаг Юрый Шаўцоў падкрэсліў, што за Караткевіч стаіць "маладая амбіцыйная каманда". "Яны менеджары, а не носьбіты дэструктыўнай свядомасці. Таму калі ўсё гэта і далей працягнецца, калі ў нас апазіцыя будзе і далей развівацца ў гэтым накірунку, мы маем шанец у хуткім часе пабачыць яе з больш важнымі палітычнымі ідэямі і пазіцыямі, чым тыя, якія ў яе ёсць сёння", — мяркуе Шаўцоў.

Караткевіч: Я не веру, што мае паплечнікі — агенты КДБ

Нагадаем, ЦВК Беларусі 1 верасня размясціў інфармацыю аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў. З 107 299 подпісаў, сабраных за Таццяну Караткевіч, 105 278 прызналі сапраўднымі. Гэтага дастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

Фота: gomeltut.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі