У Літве на мяжы з Беларуссю ўпаў і выбухнуў, як мяркуецца, дрон

23/03/2026 - 18:23

Выбух у Варэнскім раёне / LRT

У ноч на панядзелак у Варэнскім раёне Літвы недалёка ад мяжы з Беларуссю зваліўся і выбухнуў невядомы аб'ект. У літоўскім войску мяркуюць, што гэта быў дрон, які прыляцеў з-за мяжы краіны, перадае LRT.

Выданне атрымала відэазапіс, на якім чуваць гук лятаючага аб'екта, аднак камера не фіксуе яго ў начным небе. Праз некалькі секундаў раздаецца выбух, на гарызонце ўспыхвае полымя і пачынаюць падаць падпаленыя абломкі аб'екта.

"Пацвярджаем, што на месцы здарэння бачныя абломкі, працуюць паліцыя і Дэпартамент супрацьпажарнай аховы і выратавання, таксама на месца для назірання накіроўваецца верталёт Вайскова-паветраных сіл",пракаментавалі журналістам прадстаўнікі літоўскага войска.

Паводле інфармацыі LRT, у панядзелак на меркаваным месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі, прадстаўнікі Дэпартамента супрацьпажарнай аховы і выратавання. Над месцам здарэння лятае вайсковы верталёт.

Сведка здарэння расказаў журналістам, быццам на лёдзе возера каля месца інцыдэнту відаць абломкі — магчыма, гэта рэшткі аб'екта, які зваліўся ўначы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі