Мельнікава ў Беларусі — што адбываецца? Меркаванне Брухана, Жыгара, Кавалеўскага

23/03/2026 - 19:07

Анжаліка Мельнікава, экс-спікерка Каардынацыйнай Рады / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ў Інстаграме з’явіліся здымкі, на якіх экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава нібыта трэніруецца ў спартовай зале ў Мінску. А бацька Мельнікавай у тэлефоннай размове з журналістамі пацвердзіў, што яна ў Беларусі.

Гэта заблытала сітуацыю са знікненнем палітыка яшчэ больш. Мельнікаву выкралі? Ці завербавалі? А як завербавалі, дык калі? Ці могуць здымкі хоць штосьці патлумачыць? Спыталі пра гэта Брухана, Жыгара і Кавалеўскага.

 

Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай рады: Я ў супадзенні не веру

— Я не з’яўляюся экспертам, і мне складана прааналізаваць фотаздымкі, што з’явіліся ў Інстаграме. Гэтым лепей займаюцца журналісты-расследавальнікі. Але калі ў дадатак да фотаздымкаў я пачуў каментарый яе бацькі, першай думкай было — добра, што яна жывая. Гэта першы тэзіс, бо доўгі час мы ўвогуле нічога не ведалі пра яе лёс.

Прайшоў роўна год з таго часу, як яна знікла, я ў такія супадзенні не веру. Думаю, гэта была дэманстрацыя таго, што яна ў Беларусі, у Мінску — фактычна пад кантролем рэжыму ці спецслужбаў.

Але што яшчэ гэта даказвае? Нічога, бо мы не ведаем кантэксту. І ўвесь кантэкст мы даведаемся толькі тады, калі будуць раскрыты архівы КДБ, толькі тады мы даведаемся пра абставіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі