Сасновіч развіталася з "Ралан Гарос" і ў парным разрадзе

04/06/2018 - 14:18

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч разам з кітаянкай Дуань Ін'ін не прабіліся ў чвэрцьфінал парнага разраду "Ралан Гарос". 4 чэрвеня ў матчы 1/8 фіналу яны саступілі Барбары Стрыцовай і Андрэа Главачковай з Чэхіі — 3:6, 3:6.

Такім чынам на адкрытым чэмпіянаце Францыі не засталося беларускіх тэнісістаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі