Рассельгаснагляд абнародаваў свой "чорны спіс" па Беларусі

23/05/2017 - 16:46

Рассельгаснагляд на сваім сайце абнародаваў свой "чорны спіс" беларускіх прадпрыемстваў. 

Расійскае ведамства інфармуе, што па стане на 23 траўня 2017 года ў Рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза зарэгістраваныя 672 беларускія прадпрыемствы. З гэтай колькасці іх 34 прадпрыемствы маюць ветэрынарна-санітарны статус прадпрыемства "ўзмоцнены лабараторны кантроль", 26 — "папярэджанне", 36 — "адмысловыя патрабаванні".

Часовыя абмежаванні на пастаўкі Рассельгаснагляд увёў на наступныя беларускія прадпрыемствы: 

Па вытворчасці малочнай прадукцыі:

1. ААТ "Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат" (Гомельская вобласць);

2. СТАА "Белсыр" (Гомельская вобласць);

3. ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Салігорскі філіял (Мінская вобласць);

4. ПУП "Малочны полюс" (Магілёўская вобласць);

5. ААТ "Лепельскі малочна-кансервавы камбінат" (Віцебская вобласць).

Па вытворчасці мяса і мясапрадуктаў, рыбы і рыбапрадукцыі:

1. ААТ "Птушкафабрыка "Дружба" (Брэсцкая вобласць);

2. Івацэвіцкае райпо, філіял Каапнарыхтпрам (Брэсцкая вобласць);

3. УП "Бярозаўскі камбінат кааператыўнай прамысловасці" (Брэсцкая вобласць);

4. Дрыбінскае райпо (Магілёўская вобласць);

5. ТАА "БілтонгФуд" (Мінская вобласць);

6. ТАА "ГурманФуд" (Мінская вобласць);

7. ТАА "Вахавяк Плюс" (Гомельская вобласць);

8. ТАА "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" (Віцебская вобласць);

9. СТАА "Георгій і сыны" (Мінская вобласць);

10. Лельчыцкае райспажыўтаварыства АСП "Вытворчы камбінат" (Гомельская вобласць);

11. ТАА "Онэксімпрад" (Магілёўская вобласць);

12. ТАА "Тэраміт" (Мінская вобласць);

13. Філіял "Сервалюкс-Агра" СЗАТ "Сервалюкс" (Магілёўская вобласць);

14. ААТ АФПК "Жлобінскі мясакамбінат" (Гомельская вобласць);

15. ЧУПТП "Мірон" (Брэсцкая вобласць);

16. ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" (Магілёўская вобласць).

17. ТАА "Камчацкая рыба" (Гродзенская вобласць);

18. Філіял "Століннарыхтпрамгандаль" Столінскага райпо (Брэсцкая вобласць);

19. ПТУП "Любанскі Кааппрам" (Мінская вобласць),

20. ТАА "Мяскоў-МПП" (Магілёўская вобласць);

21. ЗАТ "Мера Голд" (Гомельская вобласць).

22. СТАА "Мясапрадукт" ((Мінская вобласць)

23. ТАА "Ружовы кіт" (Мінская вобласць)

24. "Мясны двор "Тарасава" (Мінская вобласць)

Па вытворчасці кармоў:

1. ТАА "Белэкатэхніка" (Мінская вобласць)

2. ТАА "Аграпрадукт"

3. ПВГУП "Тывайтл" (Гомельская вобласць)

4. ТАА "Біякам" (Гродзенская вобласць)

5. ЗАТ "Экамал Агра" (Віцебская вобласць)

Некаторыя прадпрыемствы маюць права паставак асобных відаў прадукцыі:

1. Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі і сыру) (Гродзенская вобласць);

2. ААТ "Полацкі малочны камбінат" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі і сыру) (Віцебская вобласць);

3. ААТ "Бабушкина крынка" кіруючая кампанія холдынгу "Магілёўская малочная кампанія "Бабушкина крынка" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі за выключэннем сыру, масла, сухога малака і сыроваткі сухой малочнай) (Магілёўская вобласць);

4. ААТ "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Брэсцкая вобласць);

5. ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Мінская вобласць);

6. ААТ "Малочная кампанія Навагрудскія дары" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Гродзенская вобласць);

7. ААТ "Пружанскі малочны камбінат" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Брэсцкая вобласць);

8. ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Мінская вобласць);

9. ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Любанскі філіял (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Мінская вобласць);

10. ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Капыльскі філіял (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Мінская вобласць);

11. ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Брэсцкая вобласць);

12. КВУП "Мазырскія малочныя прадукты" (дазволеныя пастаўкі малочнай прадукцыі, за выключэннем прадукцыі высокай рызыкі: сухое малако, сыр, масла) (Гомельская вобласць);

13. ААТ "Шчучынскі масласырзавод" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла) (Гродзенская вобласць);

14. Смаргонскія малочныя прадукты філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла) (Гродзенская вобласць);

15. ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла) (Гомельская вобласць);

16. дзяржаўнае прадпрыемства "Малочны гасцінец" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла) (Мінская вобласць);

17. ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" (за выключэннем сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла) (Брэсцкая вобласць);

18. ТАА "Пінскі мясакамбінат" (дазволеныя пастаўкі ялавічыны, ялавічных мясапрадуктаў і гатовай мясной прадукцыі) (Брэсцкая вобласць);

19. ААТ "Барысаўскі мясакамбінат №1" (дазволеныя пастаўкі ялавічыны, ялавічных мясапрадуктаў і гатовай мясной прадукцыі) (Мінская вобласць);

20. ЗАТ "Экамал Агра" (дазволеныя пастаўкі прадукцыі на тэрыторыю Расіі, за выключэннем прадукцыі, якая змяшчае ГМ-кампаненты, у рамках дзеяння статусу "спецыяльныя патрабаванні").

Акрамя таго, з 6 лютага 2017 года Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемстваў Мінскай вобласці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі