Расіяне ўдарылі па прыгарадным цягніку на Харкаўшчыне, ёсць загінулы

18/09/2026 - 12:58

Атакаваны цягнік / "Укрзализныця"

На Харкаўшчыне расійскі беспілотнік атакаваў прыгарадны цягнік. У выніку атакі адзін чалавек загінуў, а яшчэ сямёра пасажыраў атрымалі траўмы, перадае hromadske.ua са спасылкай на Украінскую чыгунку.

Паведамляецца, што загінуў 40-гадовы мужчына.

Мінімум два пасажыры атрымалі цяжкія раненні: падчас эвакуацыі яны не адышлі на бяспечную адлегласць ад цягніка.

Чыгуначнікі падкрэсліваюць, што падчас эвакуацыі трэба дакладна выконваць каманды брыгады цягніка. Калі побач няма хованкі, ад цягніка і аб'ектаў чыгуначнай інфарструктуры трэба адысці мінімум на 200 метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі