Прыватныя медцэнтры хочуць пазбавіць ліцэнзіі на аборты

04/10/2017 - 12:00

Варта разгледзець пытанне аб пазбаўленні камерцыйных медцэнтраў ліцэнзіі на перапыненне цяжарнасці. Такое меркаванне загадчыцы жаночай кансультацыі 37-й гарадской паліклінікі Мінска, галоўнага акушэра-гінеколага камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аксаны Кароткіх перадае БЕЛТА.

Яна паведаміла, што ў камерцыйных цэнтрах робіцца вялікая колькасць абортаў. 

Кароткіх кажа, што перапыняць цяжарнасць па жаданні жанчын неабходна толькі пасля перадабортнага кансультавання. паводле статыстыкі, каля 14-16% жанчын пасля гутаркі з гінеколагамі і псіхолагамі адмаўляюцца ад аборту.

"Перадабортное кансультаванне дазваляе больш узважана падыходзіць да такога важнага ў жыцці рашэння. Прыватныя цэнтры не зацікаўленыя ў гэтым", — мяркуе галоўны акушэр-гінеколаг сталіцы.

Па словах старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанны Рамановіч, жаночая грамадскасць Мінска падтрымлівае такую ​​ініцыятыву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі